Пн Окт 20, 2025
Понедельник, 20 октября, 2025

Культурнай незалежнасці патрэбна незалежнасць нацыянальная

На рэсурсе Менскі Час быў апублікаваны цікавы матэрыял «Як русіфікація зрабіла нас вадой». Ён ставіць пытанне суадносін культурнай незалежнасці і нацыянальнай. Аўтар паднімае вельмі важную тэму. І піша прыгожа. Вельмі правільная думка, што паспеху культурнай барацьбы неаобходна таксама барацьба палітычная. І што для гэтага не хапае палітычнай арганізацыі. Бо эканамічная і палітычная залежнасць Беларусі гістарычна заўсёды падрывала і яе незалежнасць культурную, асімілявала і разбурала нашу культуру. Гэта аўтар адзначае правільна.

Толькі аўтар не гаворыць якія менавіта праект і арганізацыя нам трэба. Ён гаворыць пра «розныя ініцыятывы» за «Новую Беларусь». Але гэта не могуць быць «якія-небудзь» ініцыятывы і «якіе-небудзь» палітычные арганізацыі. І «Новая Беларусь» не можа быць «якая-небудзь». Трэба вызначыць, якая канкрэтна Беларусь нам трэба, як яе можна дасягнуць і аб’еднацца вакол гэтага праекта.

Мы лічым, што трэба аб’еднанне і арганізацыя вакол палітычнага праекта ПОЎНАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ у якім важнай часткай будзе праект культурнай незалежнасці. Ўсе заможныя класы гандлююць нашай незалежнасцю, таму толькі працоўны клас зможа выканаць гэтую задачу, калі возьме ўладу. З аднаго боку гэты агульны праект незалежнасці Беларусі (эканамічнай, палітычнай) дае гістарычну перспектыву таксама незалежнасці культурнай. З другога боку, праект культурнай незалежнасці із самадастатковай і непазбежна «геттаізаваннай» дзейнасці становіцца важным інструментам барацьбы за агульны праект незалежнасці Беларусі.

Check out our other content

Больше материалов