Вс Дек 22, 2024
Воскресенье, 22 декабря, 2024

Восстание 1863 года в Беларуси (Продолжение)

Мы продолжаем публикацию отрывков из книги известного беларуского ученого, историка, активиста беларусизации 20-х годов, марксиста В. Игнатовского «1863 год на Беларусі» (1930) с анализом Польского восстания, который может помочь понять противоречия борьбы за свободу и независимость Беларуси тогда и сегодня, в т.ч. 2020 год. Отрывок прошлого номера показывал, как внутри восстания на основе разных классовых интересов сформировались две партии — Белая и Красная. Белая партия выражала интересы тогдашних помещиков, бизнеса, которые боялись народа, не хотели радикальных реформ (как наделение крестьян землей), права Беларуси и Украины на независимость от Польши, и потому сдерживали борьбу народа. Красная партия, особенно ее беларуская часть под руководством К. Калиновского и товарищей, напротив, отражала интересы крестьян, рабочих, бедного городского люда, выдвигала радикальные реформы (землю крестьянам), настаивала на праве национального самоопределения Беларуси и образовывала более последовательное радикальное крыло восстания. Отрывок этого номера продолжает эту тему разных классовых интересов, их роли в политике партий и их воздействия на восстание. Публикуется в оригинале.

Кароль Маркс і Фрыдрых Энгельс лічылі польскія паўстаньні, у тым ліку і паўстаньне 1863 году, прогрэсыўнай гістарычнай зьявай. Яны падтрымлівалі іх самі і заклікалі другіх да падтрыманьня іх, асабліва прымаючы пад увагу значэньне польскіх паўстаньняў для дэмократычнай рэволюцыі на Захадзе і для барацьбы з расійскім царызмам. Свае погляды, параўнаўча з буржуазна-дэмократычнымі рэволюцыянэрамі і аўтарамі, Маркс і Энгельс падмацоўвалі клясавым падыходам да справы, што давала ў іх рукі новыя довады і магчымасьць правільнай пастаноўкі пытаньня аб польскіх паўстаньнях. Урэшце, асновапаложнікі навуковага соцыялізму, выходзячы з конкрэтных умоў разьвіцьця прамысловасьці і росту пролетарыяту ў розных краінах, не заплюшчвалі вачэй на адваротны бок мэдаля, крытыкавалі недахопы польскіх паўстаньняў і процідзейнічалі ілюзіям польскіх рэволюцыянэраў.

Прызнаючы польскія паўстаньні, у тым ліку і паўстаньне 1863 году, прогрэсыўнаю гістарычнаю зьяваю, Маркс і Энгельс заўжды прыкладвалі да іх клясавую мерку, што ўносіла новае разуменьне ўнутранай сутнасьці паўстаньняў. У Маркса і Энгельса з прызнаньнем агульна-прогрэсыўнага значэньня паўстаньняў для дэмократыі злучаюцца — клясавы іх аналіз і інтарэсы дэмократыі пролетарскай. Пры такой пастаноўцы пытаньня для нас робіцца ясным факт існаваньня сярод паўстанцаў белай і чырвонай партыі, а таксама і факты варожых узаемаадносін паміж імі, што вельмі часта выліваліся ў надта вострую, зацятую барацьбу за ўладу, за кіраўніцтва паўстаньнем. Вядома, напрыклад, што белыя ў Польшчы ў другой палавіне 1862 году дайшлі да таго, што пачалі перагаворы з Велепольскім аб выдачы ў рукі царскага ўраду правадыроў чырвонай партыі. На Беларусі ў сакавіку 1863 году белыя захапілі ўладу ў свае рукі, дзякуючы пагрозе выдаць чырвоны камітэт расійскай жандармэрыі.

Зразумела, што, лічачы паўстаньне ў цэлым прогрэсыўнаю зьяваю, Маркс і Энгельс зусім не зьяўляюцца прыхільнікамі програмы белых і яе рэалізацыі, бо белыя не стаялі на грунце прызнаньня неабходнасьці аграрнай рэволюцыі, і іх удзел у паўстаньні быў вельмі ўмоўным.

К. Маркс падкрэсьлівае: „Польская дэмократыя немагчыма бяз зьнішчэньня фэўдальных правоў… Энгельс яскрава вызначае наяўнасьць клясавага зьместу паўстаньня. Ён падкрэсьлівае, што барацьбу паўстанцаў проці іназемных прыгнятацеляў, якімі зьяўляюцца Расія, Аўстрыя і Прусія, павінна папераджаць клясавая барацьба паміж самімі палякамі. Ён кажа: „Апошнюю барацьбу Польшчы проці яе чужаземных прыгнятацеляў папераджала скрытая, таемная, але рашучая барацьба ў нетрах самой Польшчы, барацьба прыгнечаных палякаў проці палякаў-прыгнятацеляў… Усе прынятыя там меры адзначаліся тою дэмократычнаю, я сказаў-бы, амаль што пролетарскаю сьмеласьцю, якой няма чаго губляць, апроч жабрацтва, і якая мае “набыць цэлую бацькаўшчыну, цэлы сьвет. Там ня было ваганьняў, ня было нерашучасьці. Рабіўся адразу напад на тры дзяржавы, агалашалася вольнасьць сялян, аграрная рэформа, наданьне яўрэям грамадзкіх правоў. Зусім не зьвярталася ўвагі на тое, што ўсё гэта магло-б закрануць тыя ці іншыя інтарэсы арыстократыі».

Польскія паўстаньні не пабудавалі дэмократычнай дзяржавы і не правялі аграрнай рэволюцыі. Гэтае банкроцтва стаяла ў беспасрэднай сувязі з тымі клясавымі супярэчнасьцямі, якія крыліся ў самой соцыяльнай прыродзе ўсіх польскіх паўстаньняў, у тым ліку і паўстаньня 1863 г. Далучыўшыся да паўстаньня, якое паставіла сваёю мэтаю аграрную рэволюцыю, земляўласьніцкая шляхта, нават і ўцягнутая ў капіталістычную гаспадарку, ішла проці сваіх клясавых інтарэсаў. Яна падрубала пад сабою той экономічны і політычны базіс, на якім грунтавалася. Зразумела, хутка яна стала на свой клясавы грунт. Групава-клясавыя інтарэсы земляўласьніцкай шляхты раскалолі паўстанцаў на белых і чырвоных, выклікалі паміж імі барацьбу, затармазілі паўстанскі рух, прывялі ўрэшце белых да выхаду з паўстанскіх шэрагаў у лягер царызму і адбілі ад паўстаньня сялянства ў значнай яго часьці. Усё гэта, асабліва апошняе, дало царскаму ўраду магчымасьць даволі лёгка расправіцца з чырвонаю, дробна-буржуазнаю і рабочаю часткаю паўстанцаў, што стаяла за лёзунг аграрнай рэволюцыі.

(Продолжение следует)

Check out our other content

Больше материалов