Вт Июл 01, 2025
Вторник, 1 июля, 2025

РАБОЧАЯ ДАПАМОГА ЎКРАІНСКАМУ СУПРАЦІВУ АД ПРАЦОЎНЫХ БЕЛАРУСІ

У жніўні працоўныя Беларусі адправілі другі пакет дапамогі працоўным Крывога Рога ў рамках міжнароднай кампаніі Працоўнай Дапамогі ўкраінскаму супраціву, якую арганізавала Міжнародная Сетка Прафсаюзнай Салідарнасці і Барацьбы па ініцыятыве Незалежнага Прафсаюза Гарнякоў Крывога Рога і пры ўдзеле Міжнароднай Лігі Працоўных. Рабочыя Крывога Рога атрымліваюць дапамогу ад працоўных Польшчы, Францыі, Мексікі, Бразіліі, Расіі, Германіі, Іспаніі, Італіі і з іншых краін. Простыя беларусы робяць свой унёсак.

Усяго ў кампаніі ў Беларусі ўжо прынялі ўдзел рабочыя машынабудавання, транспарту, будаўніцтва, гандлю, работнікі сектараў універсітэцкай і дадатковай адукацыі, сектара ІТ. Ніжэй мы публікуем падзяку, накіраваную беларусам старшынёй Незалежнага прафсаюзу гарнякоў Крывога Рога:

«Я, Самойлов Юрий Петрович, лидер независимых профсоюзов в городе Кривом Роге, выражаю благодарность простым рабочим из Баларуси, которые помогают нам в нашей борьбе с российским империализмом. Благодаря вашим средствам, которые вы нам перечисляете, нам все-таки удается лучше держать позиции и бороться за свою независимость. Спасибо вам!».

Агрэсія Пуціна і дыктатуры Лукашэнкі супраць Украіны працягваецца. Працягваецца барацьба ўкраінскіх працоўных за незалежнасць супраць нашых агульных ворагаў. Працягваецца міжнародная кампанія Рабочай Дапамогі. Удзельнічайце ў кампаніі, рабіце свой унёсак, падлучайце вашых таварышаў. Любы пасільны ўклад вельмі важны. Слава Україні! Жыве Беларусь!

Check out our other content

Больше материалов