Пн Дек 23, 2024
Понедельник, 23 декабря, 2024

ДЗЕНЬ ХАЛУЯ

Халуйства Лукашэнкі перад Пуціным і здача краіны былі ў чэрвені сімвалічна адзначаны святкаваннем у Мінску «Дня Расіі». На яго прыехалі найбольш адыёзныя пуцінскія артысты-прыкарытнікі, заўзятыя прапагандысты вайны супраць Украіны, па якіх сумуе Кабзон.

Трэба ясна казаць: «Дзень Расіі» ў Беларусі — гэта Дзень панавання Расіі над Беларуссю. Дзень залежнасці Беларусі. А зараз і Дзень Акупанта. І Дзень саўдзелу дыктатуры Лукашэнкі ў злачыннай вайне Пуціна супраць народа Украіны.

Хоць «Дзень Расіі» Лукашэнка праводзіць з 2015 года, з расейскай акупацыі Крыма і Данбаса, раней ён асабліва не выклікаў пытанняў. У гэтым годзе ён спарадзіў незадаволенасць сярод беларусаў. І гэта вельмі добра.

Расія — прэч з Украіны, прэч з Беларусі!

Check out our other content

Больше материалов